В Ляховичском районе из грузовика на легковушку вывалилась металлическая труба

14 верасня напачатку сёмай гадзіны вечара на 17-м кіламетры аўтадарогі Баранавічы-Ляхавічы адбылося ДТЗ паміж аўтамабілямі МАЗ і “Форд-фокус”: пры раз’езде транспартных сродкаў на пуцяпровадзе (паміж прыпыначнымі пунктамі Каранеўшчына і Конькі) з кузава грузавіка на легкавушку вывалілася металічная труба. Вадзіцель “Форд-фокуса” не пацярпеў, як і іншыя удзельнікі дарожнага руху. Іншамарка атрымала механічныя пашкоджанні.


Падчас выяснення прычын здарэння ўстаноўлена, што вадзіцель грузавога аўтамабіля (баранавічанін 1986 г.н), транспартаваў металічныя трубы з парушэннем правілаў перавозкі грузаў, а на прычэпе адсутнічаў левы борт. На вадзіцеля МАЗа складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Да адказнасці будзе прыцягнута і службовая асоба, якая дапусціла да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабіль з тэхнічнымі няспраўнасцямі. Грузавік належыць адной з арганізацый г. Баранавічы.
Пацярпелы – жыхар Ляхавіцкага раёна 1974 г.н. Абодва вадзіцелі былі цвярозымі.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.