З натхненнем на дабрыню. Рабяты з Падлесся пабывалі ў ЦКРНіР
Рабіць дабро – здорава і прыемна! У гэтым пераканаліся рабяты з рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні, які дзейнічае пры Падлескім ВПК, выхаванцы нядзельнай школы Свята-Духаўскай царквы і бібліятэатра “Гарэзлікі” Падлескай сельскай бібліятэкі. Яны ў цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі выступілі перад хлопчыкамі і дзяўчынкамі з п’есай “Калядная песня”. Атрымалася цікава, пазнавальна і вельмі весела. Усе разам спявалі і танцавалі. У выніку тэатральная інсцэніроўка забяспечыла ўсім цудоўны настрой і пазітыўныя эмоцыі.
На памяць падапечным ЦКРНіР – агульнае фота, а таксама падарункі, сабраныя прыхаджанамі Падлескай царквы і настаяцелем айцом Канстанцінам падчас акцыі » Цуды на Каляды».
Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.