«Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК віншуе хлебаробаў песняй
«Спявае колас песню хлебу» — такой праграмай сёння народны клуб аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК вiншаваў тысячнiкаў «Шляху новага»: экіпажы камбайнераў Васiлія Шадуры і Iвана Вераса, Уладзiмiра Пабягайлы i Мiкалая Камiнскага.
Заўтра віншавальны маршрут будзе прадоўжаны, расказала «ЛВ» загадчык СДК Таццяна ПІШЧ.




