Узрост актыўнасці не перашкода

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі медыкаў Васілій Гарбачоў уручыў нагрудны знак Валянціне Шклянік 

Вопыт ветэранаў працы і ў прафесіі, і ў грамадскім жыцці бясцэнны. Гэта і пра Валянціну Шклянік, якая аддала медыцыне больш за 40 гадоў.

Не адно дзесяцігоддзе Валянціна Мікалаеўна была галоўным памочнікам урачоў-оталарынголагаў – медыцынскай сястрой у ЛОР-кабінеце паліклінікі. Пра яе ўменне знайсці падыход нават да самых маленькіх і капрызных пацыентаў і сёння ходзяць легенды. І пасля выхаду на заслужаны адпачынак адказнасць, добрасумленнасць і прафесіяналізм Валянціны Мікалаеўны засталіся запатра-баванымі: яна працавала медрэгістратарам у жаночай кансультацыі. Дастойную змену падрыхтавала, стала настаўнікам не для аднаго пакалення маладых медыцынскіх сясцёр.
– Больш за чвэрць стагоддзя Валянціна Мікалаеўна ак-тыўны член медыцынскай прафсаюзнай арганізацыі. І заўсёды з інтарэсам займалася грамадскай работай. Яе паважалі, ёй давяралі, а яна шчыра дапамагала, – гаворыць старшыня прафсаюзнай арганізацыі райбальніцы Васілій Гарбачоў.
І вось прыемная навіна. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў Ляхавіцкай ЦРБ Валянціне Шклянік за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме аховы здароўя і актыўны ўдзел у прафсаюзным жыцці ўручаны нагрудны знак «Ветэран» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя.
Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.