Вянок славы. Школьнікі Ляхавіччыны прынялі ўдзел у фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы»

Каля брацкай магілы ў вёсцы Завінне напярэдадні Дня Вялікай Перамогі шмат школьнікаў. Рабяты з Малагарадзішчанскага ВПК прыйшлі, каб ушанаваць памяць абаронцаў, якія не вярнуліся з бою. Кветкі, вянок да воінскага пахавання – як сімвал таго, што подзвіг не забыты. У першыя дні вайны, 24 чэрвеня 1941 года, каля Завіння 55-я стралковая дывізія ўступіла ў бой з ворагам. У брацкай магіле пахавана больш за 250 воінаў, з іх імёны 218 невядомы дасёння…

Школьнікі Ляхавіччыны прынялі ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага фестывалю-конкурсу творчасці дзяцей і моладзі «Вянок славы». Рабяты сваімі рукамі вырабілі гірлянды, кветкі, вянкі і г. д. Журы ацэньвала арыгінальнасць сюжэта, якасць, ступень тэхналагічнай складанасці, іншыя паказчыкі. У намінацыі «калектыўная работа» першае месца прысуджана творчай рабоце 8-9 класаў «Вянок» Конькаўскага ВПК. На другім месцы дараўскія дзевяцікласнікі. Трэцяе месца раздзялілі дзесяцікласнікі Малагарадзішчанскага ВПК і пяцікласнікі СШ № 2. У індывідуальнай намінацыі лепшымі прызнаны работы гімназісткі Ксеніі Івановіч «Кветкі Перамогі» і выхаванкі ЦДАДіМ Лізаветы Гасанавай «Памяць Хатыні». На другім месцы «Паштальён» Яны Ганчар (ЦДАДіМ), «бронза» ў Лізаветы Тарлюк і яе работа «І гумар каваў Перамогу» (Навасёлкаўская СШ).

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Ірыны КУЗЬМІЧ.