Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
Рашэнне Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ад 14 мая 2020 г. № 472 Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
На падставе часткі адзінаццатай артыкула 61 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
- Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, на адлегласці менш за 20 метраў ад:
1.1. будынка Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – райвыканкам);
1.2. будынка суда Ляхавіцкага раёна;
1.3. будынка пракуратуры Ляхавіцкага раёна;
1.4. будынка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
1.5. аб’ектаў аўтамабільнага і чыгуначнага транспарту (вакзал, станцыі, пасадачныя платформы). - Кантроль за выкананнем данага рашэння ўскласці на намесніка старшыні райвыканкама па накірунку дзейнасці, начальніка аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
- Апублікаваць данае рашэнне ў раённай газеце «Ляхавіцкі веснік» і размясціць на інтэрнэт-старонцы «Ляхавіцкі раённы выканаўчы камітэт» сайта Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта.
Старшыня А. В. КАМІНСКІ.
Кіраўнік справамі У. У. СТЫКУЦЬ.