На сувязі выратавальнікі.З 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

З мэтай прыцягнення ўвагі да праблем бяспекі непаўналетніх, а таксама зніжэння надзвычайных сітуацый з іх удзелам у перыяд з 11 мая па 1 чэрвеня праходзіць рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прымеркаваная да Дня сям’і і Дня абароны дзяцей.

Ляхавіцкія выратавальнікі вядуць актыўную прафілактычную работу з насельніцтвам, выкарыстоўваючы бескантактавыя метады работы. Сёння супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях дазваніліся да 11 шматдзетных сем’яў, якія пражываюць у Ляхавічах.

– Добры дзень! Вам тэлефануюць з Ляхавіцкага раённага аддзе-ла па надзвычайных сітуацыях, – з гэтых слоў пачыналася размова выратавальнікаў са шматдзетнымі мамамі.

Некаторыя мамачкі былі, канешне, здзіўлены незвычайным званкам, губляліся. А іншыя, пачуўшы, што пытанне тычыцца бяспекі, актыўна ўступалі ў размову і адказвалі на пытанні віктарыны. Выратавальнікі прапа-ноўвалі бацькам вызначыць небяспечныя месцы для дзіцяці ў сваіх дамах і кватэрах. У асноўным усе мамы адказвалі, што найбольшая небяспека для дзяцей – гэта знаходжанне на кухні.

Выратавальнікі нагадалі, што запалкі і запальнічкі неабходна захоўваць у недаступным месцы, трэба ўстанавіць у дамах і кватэрах аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і ніколі не пакідаць дзяцей без нагляду.

Маладыя бацькі падзякавалі выратаваль-нікам за карысны званок і паабяцалі навучыць сваіх дзяцей асновам бяспечнай жыццядзейнасці і дзеянням у надзвычайных сітуацыях.

Выратавальнікі нагадваюць:

● навучыце дзіця ўцякаць і клікаць на дапамогу дарослых у любой надзвычайнай сітуацыі;

● схавайце запалкі, лекі, небяспечныя вадкасці, колючыя і рэжучыя прадметы ў недаступных для дзяцей месцах;

● забараніце дзіцяці адчыняць дзверы незнаёмым людзям;

● навучыце дзіця выклікаць выратавальнікаў.