Ляховичский район: ранее судимый проник в дом к пенсионерке
Днём 17 мая ў аграгарадку Падлессе раней судзімы ўраджэнец г. Ліда 1996 г.н залез у дом да пенсіянеркі і выкраў спіртныя напіткі і іншыя рэчы. З палічным ён быў затрыманы на месцы злачынства і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Сума страты склала больш за 150 рублёў.
Райаддзел Следчага камітэта па дадзеным факце ўзбудзіў крымінальную справу па ч.2 арт. 205 (крадзёж, учынены паўторна, або групай асоб, або з пранікненнем у жыллё).
Віталій ЛАБАНАЎ, начальнік РАСК.