Новыя кропкі на бібліякарце раёна. У Ляхавічах усталявалі яшчэ тры шафкі для буккросінгу
Правесці час у парку за чытаннем кнігі? Чаму б і не! Да таго ж зусім нядаўна бібліякарта раёна папоўнілася яшчэ трыма новымі кропкамі.

Цікавыя шафкі, дзе кожны жадаючы можа ўзяць або пакінуць кнігу,усталявалі ў скверы каля СШ № 2, упарку па вуліцы Дзесюкевіча і ў скверы каля плошчы Перамогі.
Як расказала дырэктар раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Вольга Пляшэвіч, гэтыя месцы выбраны не выпадкова. У скверах любіць адпачываць моладзь, ёсць усе ўмовы, каб зручна размясціцца на лавачках і акунуцца ў кніжны свет.
Чытайце з задавальненнем і далучайцеся да міжнароднага руху буккросінгу.
Ірына КУЗЬМІЧ.