Акцыя-конкурс у Ляхавіцкім раёне #КруціПедалі, улюбляйся ў свет. Дзяліцеся ўражаннямі з велапрагулак да турыстычных аб’ектаў
Фізкультурна-спартыўны клуб сумесна з газетай “Ляхавіцкі веснік”аб’яўляюць акцыю-конкурс #КруціПедалі, улюбляйся ў свет. Прымеркаваны ён да Сусветнага дня веласіпеда, што адзначаецца 3 чэрвеня, і летняга турыстычнага сезона.
Ляхавіччына – край маляўнічы. Так многа цудоўных мясцін і прыгожых кропак, якія можна адзначыць на карце ўласных падарожжаў. Каб стаць удзельнікам конкурсу, неабходна быць падпісчыкам “ЛВ” у сацыяльных сетках ВКонтакце, Інстаграм,Аднакласніках, месенджарах вайбер і тэлеграм. Запрашаем з 1 па 30 чэрвеня дзяліцца сваімі ўражаннямі ў сацыяльных сетках з велапрагулак да турыстычных аб’ектаў Ляхавіцкага раёна. Фота дасылайцена электронны адрас lves24okt@gmail.com. Па выніках конкурсу будуць вызначаны самы актыўны і самы спартыўны падарожнік, а таксама адзначаны лепшыя публікацыя і фота. Публікацыя павінна змяшчаць як мінімум адзін фотаздымак, на якім адлюстраваны аўтар здымка з веласіпедам і турыстычны аб’ект на тэрыторыі раёна. Плюс хэштэгі:#КруціПедалі, #Ляхавіцкі веснік.
Для ўдзелу ў намінацыі конкурсу «Самы спартыўны падарожнік» дадаткова размяшчаецца скрыншот GPS-трэка, на якім павінен быць адлюстраваны маршрут падарожжа, хуткасць і адлегласць, якую праехаў удзельнік. Больш падрабязна з умовамі ўдзелу можна азнаёміцца ў палажэнні аб правядзенні конкурсу на сайтах «Спорт і турызм Ляхавіцкага раёна» і lves.by.
Не маеце свайго веласіпеда? Вазьміце напракат у СДЮШАР (вул.Леніна, 51).
Фотаўдзельнікі конкурсу