Плюс 15. Сярод дзесяці хлопчыкаў, нараджэнне якіх зарэгістравана на Ляхавіччыне ў маі, няма цёзак

Сярод дзесяці хлопчыкаў, нараджэнне якіх зарэгістравана на Ляхавіччыне ў маі, няма цёзак: Марк, Захар, Мацвей, Глеб, Андрэй і г.д. У пяці дзяўчынак таксама эксклюзіў імён: Ксенія, Анастасія, Паліна, Эвеліна і Аляксандра. У трэцім месяцы вясны супрацоўнікі загса выдалі сем пасведчанняў аб нараджэнні, восем – сельвыканкамы раёна.
Пазнаёмімся з некаторымі хлопчыкамі. Самым “прадстаўнічым” малышом месяца стаў хлопчык Раман: яго вага 4030 і рост 54 сантыметры. Дарэчы, у сям’і гэта трэцяе дзіця. Меншымі прызнаны Савелій і Рыгор, вага якіх адпаведна на 2290 і 2890 грамах, а рост склаў 46 і 49 сантыметраў. Сярод майскіх малышак адзначаны Анастасія і Аляксандра: іх “плюс” склаў адпаведна 3610 і 2760 грамаў пры росце 54 і 51 сантыметры. Сярэдні ўзрост мам склаў 28 гадоў, татаў – 30, расказала “ЛВ”начальнік аддзела загса Вольга Новік.
У маі свае адносіны на Ляхавіччыне зарэгістравалі пяць пар: тры з іх у аддзеле загс. Самым маладым жаніхом лічыцца 23-гадовы, нявесце – 24. Статус жонкі атрымала і 39-гадовая прадстаўніца цудоўнай паловы, мужам стаў 41-гадовы мужчына. Сярэдні ўзрост тых, хто ўступаў у шлюб у трэцім вясновым месяцы склаў 31 год у жаніха, у нявесты – 29.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.