Супрацоўнікі РАНС пабывалі ў лагеры працы і адпачынку дзённага знаходжання «Праметэй» СШ №2 г. Ляхавічы
Акцыя “Канікулы без дыма і агню”не спыняецца і выратавальнікі працягваюць садзейнічаць бяспечнаму адпачынку дзяцей. Днямі супрацоўнікі РАНС пабывалі ў лагеры працы і адпачынку дзённага знаходжання «Праметэй»СШ №2 і нагадалі правілы паводзін на вадаёмах, пра гульні, які лічаццабяспечнымі і як рэагаваць, калі ўзнікла надзвычайная сітуацыя. Пасля рабятыраздзяліліся на дзве каманды для квэст-гульні “Бяспечнае лета”. На маршруце хлопчыкі і дзяўчынкі паказвалі тэарэтычныя і практычныя веды па асновамбяспекі жыццядзейнасці і з заданнямі справіліся на выдатна. За гэта адвыратавальнікаў атрымалі прызы і буклеты, у якіх змогуць знайсці цікавыязаданні і падказкі, як паводзіць сябе ў выпадку небяспекі.
Таццяна КАЛГУШКІНА, інспектар РАНС.