З узнагародай! Медыкі Ляхавіччыны адзначаны да прафесійнага свята
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў – узнагароджаны ўрач-педыятр участковага педыятрычнага аддзялення паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Генадзій СОКАЛ; загадчык аддзялення ультрагукавой дыягностыкі Аляксандр ЛІТВІНЕНКА.
Падзячныя пісьмы раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую і добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, вялікі ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя Ляхавіцкага раёна і ў сувязі з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў– адрасаваны ўрачу агульнай практыкі аддзялення агульнай урачэбнай практыкі паліклінікі УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Святлане РАКАШЭВІЧ; медыцынскай сястры-анестэзісту аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Вользе ПТАШУК; зубному фельчару стаматалагічнага аддзялення Таццяне ПАСТУШАК.