Криминал и происшествия в Ляховичском районе

Неўстаноўленая асоба з красавіка па май з сельгаспабудовы ў Мазурках выкрала барану, плуг і г.д. Сума страты склала каля 300 рублёў.
Невядомы забраў з тэрыторыі могілак у вёсцы Перахрэсце дзве металічныя агароджы.
Напрыканцы мая з гаража ў Свяціцы зніклі запчасткі да матацыкла. Гаспадар ацаніў шкоду ў 125 рублёў.
Вясковец залез у дом у Зубелевічах і выкраў спіртныя напіткі на суму 40 рублёў.
Па ўсіх фактах крадзяжу РАСК узбудзіў крымінальныя справы.


Жыхар Ляхавіцкага раёна неаднойчы наносіў пабоі сваёй сужыцельцы. Напачатку чэрвеня райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па факце катавання.

Жыхар Баранавіцкага раёна спачатку разам з сябрам з Тухавічаў распіваў спіртныя напіткі, а пасля выкраў у таго 250 долараў. Пацярпелы заявіў у міліцыю. Аператыўна адрэагавалі супрацоўнікі крымінальнага вышуку РАУС і ўстанавілі месцазнаходжанне зламысніка. РАСК узбудзіў па факце крадзяжу крымінальную справу.

Каб не стаць ахвярай злодзеяў, РАСК нагадвае пра выкананне мер перасцярогі. Не пакідайце адчыненымі вокны і балконныя дзверы, калі ідзеце з дома. Каб не прыцягваць увагу зламыснікаў, вымайце карэспандэнцыю з паштовай скрыні. Не давярайце незнаёмцам і не вядзіцеся на бясплатныя падарункі.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, намеснік начальніка РАСК.