Са святам, любімая Беларусь!
Паважаныя ляхавічане! Дарагія ветэраны!
Прыміце сардэчныя віншаванні з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята аб’ядноўвае лёсы розных пакаленняў, нагадвае пра доўгі і няпросты шлях станаўлення суверэннай дзяржавы.
У святочны дзень мы выказваем вялікую ўдзячнасць нашым ветэранам. Ваш подзвіг — гэта духоўны падмурак, які фарміруе грамадзянскую свядомасць, натхняе на самаадданую працу
Сёння Ляхавіччына ганарыцца сваімі жыхарамі, якія надзелены талентам, працавітасцю і энергіяй. Мы працуем у імя дасягнення галоўнай мэты – росту дастатку кожнага чалавека, нашага рэгіёна і эканомікі краіны ў цэлым. У нас ёсць галоўнае, што мы павінны захаваць і перадаць нашчадкам – гэта наша незалежная Радзіма, суверэнная Беларусь.
Паважаныя землякі!
У гэты святочны дзень прыміце пажаданні моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і веры ў асабістыя сілы. Са святам!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.