На беразе Нямігі – «Берагіня». Самадзейны калектыў з Дарава прадстаўляў Брэстчыну ў агульнарэспубліканскай акцыі БРСМ «Дзень вышыванкі»
Напярэдадні Дня Незалежнасці сталіца запрасіла на агульнарэспубліканскую акцыю БРСМ «Дзень вышыванкі», што накіравана на папулярызацыю нацыянальных традыцый, пашырэнне духоўнай свядомасці беларусаў, а таксама з’яўляецца своеасаблівай злучальнай ніткай пакаленняў. Як заўсёды, ярка, незабыўна, весела адспявалі-адгулялі-адтанцавалі гэты дзень. Дарэчы, свой настрой у Дзень вышыванкі дарыла прысутным і наша «Берагіня». Гэта народная эксперыментальная вакальная група Дараўскага СДК прадстаўляла Брэстчыну ў святочнай канцэртнай праграме.