Падатковая нагода
2020 год для падаткавікоў Беларусі – юбілейны. Сёлета ў другую нядзелю ліпеня сваё прафесійнае свята яны адзначаць трыццаты раз.
На працягу трох дзесяці-годдзяў галоўны клопат службы – своечасовае і ў поўным аб’ёме паступленне грошай у бюджэт. Гэта дазваляе атрымаць дадатковыя магчымасці, напрыклад, для павелічэння заработнай платы бюджэтнікаў, пенсій, дапамог, фінансавання будаўніцтва жылля, дарог, газаправодаў, камунікацый і г. д. Такім чынам, служба стаіць на варце эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці ў краіне, забяспечвае яе фінансавую ўстойлівасць і садзейнічае павышэнню дабрабыту грама-дзян. Улік падаткаў і іх налічэнне, прыём і апрацоўка дэкларацый, праверка фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстаноў, арганізацый, прадпры-емстваў, прыцягненне да адказнасці нядобрасумленных падаткаплацельшчыкаў – не поўны пералік работы, якую выконваюць супрацоўнікі інспекцыі.
Прафесіяналы сваёй справы – гэта і пра тых, хто працуе
з плацельшчыкамі па Ляхавіцкім раёне. Намеснік начальніка інспекцыі – начальнік упраўлення па рабоце з плацельшчы-камі па Ляхавіцкім раёне ІМПЗ па Баранавіцкім раёне Валянціна Варанчак з павагай гаворыць пра кожнага з калег.
Пад пастаянным кантролем супрацоўнікаў інспекцыі ў нашым раёне – 759 суб’ектаў гаспадарання, з якіх 349 юрыдычных асоб і 410 індывідуальных прадпрымальнікаў.
– За паўгоддзе ў кансалідаваны раённы бюджэт паступі-
ла 9954,2 тысячы рублёў, з якіх 89 працэнтаў – ад юрыдычных асоб, 5,1 працэнта – ад індывідуальных прадпрымальнікаў. Найбольш важкі ўклад у раённую казну ўнеслі льнозавод, камунгас, лясгас,
ААТ «Жарабковічы», ТАА «Ібі-ра», завод «Інтэрлак», – адзначае Валянціна Варанчак.
Яна падкрэслівае, што ўзровень падатковай культуры пастаянна расце, пра што сведчыць той факт, што 98 працэнтаў плацяжоў паступае ў добраахвотным парадку. Падаткавікі ўдзячны ўсім доб-расумленным плацельшчыкам, якія своечасова і без асаблівых напамінаў выконваюць канстытуцыйны абавязак
па выплаце неабходных падаткаў.
Дарэчы, і ў Міністэрстве па падатках і зборах за апошні час для зручнасці кліентаў зроблена нямала. Так, для стварэння спрыяльных умоў для развіцця бізнесу і паляпшэння якасці абслугоўвання ўведзены шэраг электронных сэрвісаў для ўзаемадзеяння з падатковымі органамі. Так, цяпер ёсць магчымасць прадастаўляць падатковыя дэкларацыі і справаздачнасць у электронным выглядзе, падаваць заяву на ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур, атрымліваць неабходную інфармацыю ад падатковых органаў, а таксама аб змяненнях у заканадаўстве. Адзін з самых распаўсюджаных і запатрабаваных сэрвісаў для тых, хто эканоміць час і карыстаецца інтэрнэтам, – асабісты кабінет плацельшчыка, які знаходзіцца на партале МПЗ. Па стане на 1 ліпеня гэтага года электроннае ўзаемадзеянне з нашай інспекцыяй практыкуюць 520 суб’ектаў гаспадарання – амаль 82 працэнты ад агульнай колькасці тых, хто знаходзіцца на ўліку. Магчымасць доступу да асабістага кабінета плацельшчыка мае 2201 фізічная асоба.
– Напярэдадні юбілейнага дня нараджэння нашай службы асаблівыя словы падзякі і шанавання нашым ветэранам, хто стаяў каля вытокаў падатковай сістэмы, і тым, хто працаваў у ёй не адно дзесяцігоддзе, за высокі прафесіяналізм, вернасць і адданасць
прафесіі, за тое, што перадавалі вопыт маладым, – шчыра адзначае Валянціна Варанчак.
Збіраць бюджэт – адказная, важная і значная работа.
І сёння, нягледзячы на тэндэнцыю да камп’ютарызацыі многіх працэсаў і пераход на бескантактнае ўзаемадзеянне з плацельшчыкамі, індывідуальная нагрузка на падатковых інспектараў па-ранейшаму высокая. Але работнікі падатковых органаў – прафесіяналы, якія выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі і прыкладаюць шмат намаганняў, каб казна краіны была поўнай, а дзяржава магла гарантаваць сацыяльную абароненасць сваіх грамадзян.
Галіна КАНЬКО.