Прамыя тэлефонныя лініі
18 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аказання паслуг насельніцтву, бытавога абслугоўвання, гандлю, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў, работы арганізацый прамысловасці, у тым ліку своечасовасці выплаты заработнай платы, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці і інш. правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ГАРАДЗЕЦКІ Дзмітрый Мікалаевіч.
Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.
18 ліпеня з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, энергазберажэння, газазабеспячэння правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
ЛЯШЧЭНЯ Андрэй Мікалаевіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.