Ляховиччина: кому окажут помощь к школе

Час збіраць партфель. Праўда, некаторыя бацькі да 1 верасня рыхтуюцца на працягу года – страты не так адчувальны.
Райсавет дэпутатаў напярэдадні навучальнага года зыходзячы з магчымасцяў бюджэту прыме рашэнне аб сацыяльнай падтрымцы сем’яў, якія выхоўваюць трох і больш дзяцей. Аднаразовая матэрыяльная дапамога да школы будзе выплачана ў памеры 35 рублёў на кожнае дзіця, якое навучаецца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі). Такая ўвага прадугледжана ў рамках падпраграмы «Сям’я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады».
Намеснік начальніка аддзела ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Гатоўчыц падкрэслівае, што выплаты робяцца па месцы рэгістрацыі маці. Калі жанчына прапісана ў нашым раёне, а дзіця, напрыклад, навучаецца ў баранавіцкай школе, то трэба звяртацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама. Пракансультавацца па тэме можна па нумары 6-06-21.
Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказалі, што дапамогу плануецца аказаць 350 сем’ям на 750 навучэнцаў.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.