Ганчароўскі круг. У фокусе ўвагі ўдзельнікаў чарговай апаратнай нарады ў старшыні Ляхавіцкага райвыканкама
Больш блізка – акруга, а абсалютна дакладна і афіцыйнай мовай – сельсавет, зямля якога аказалася ў фокусе ўвагі ўдзельнікаў чарговай апаратнай нарады ў старшыні райвыканкама. Пытанне дня так і гучала: аб навядзенні парадку на тэрыторыі Ганчароўскага сельсавета. Гэта традыцыйная «апаратная» тэма, і пачаргова на месцы названага аказваецца кожны іншы сельсавет Ляхавіччыны.
Як паведаміў у сваім выступленні старшыня сельвыканкама
Уладзімір Плескацэвіч, у склад адміністрацыйнай адзінкі ўвахо-
дзяць 26 населеных пунктаў, на яе тэрыторыі вытворча-гаспадарчую дзейнасць ажыццяўляюць у тым ліку ААТ «Жарабковічы», Ляхавіцкія льнозавод і райаграсэрвіс, СВК «Ляхавіцкі». Ганчароўскі сельсавет з’яўляецца самым «фермерскім» у раёне – працуе 7 сялянскіх фермерскіх гаспадарак, у карыстанні якіх сумарна знаходзіцца каля 2,5 тысячы гектараў зямлі.
Работу, што праводзіцца ў накірунку навядзення і падтрымання парадку на ганчароўскай тэрыторыі, старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі назваў сур’ёзнай. Але і – у розных выпадках па-рознаму – звярнуў увагу на факт, нагадаў аб неабходнасці, запатрабаваў хуткага і якаснага вырашэння той або іншай «адраснай» задачы.
«Праманіторыўшы» сіламі сваіх службаў і ў межах сваіх кампетэнцый тэрыторыю сельсавета, размешчаныя там вытворчыя і іншага кшталту аб’екты, кіраўнікі землеўпарадкавальнай службы раёна, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, райЦГіЭ знайшлі, пераважна, у стане парадку. Хоць і не без заўваг: адзначаны факты несанкцыянаванага размяшчэння цвёрдых бытавых адходаў, маюць месца выпадкі несвоечасовага абкошвання тэрыторый, перапоўненасці размешчаных на могілках кантэйнераў са смеццем, уборкі прыпыначных пунктаў і г. д. Гутарку, што вялася «вакол» размешчаных у Куршынавічах, Тальмінавічах, Гайнінцы дамоў-кватэрнікаў, варта адзначыць асабліва. Праб-лемнасць у тым, што шэраг кватэр у гэтых дамах не заселены.
Іван КАВАЛЕНКА.