Электронная ярмарка вакансій Ляхавіцкага раёна
29 ліпеня ўпраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ляхавіцкага райвыканкама для грамадзян, якія шукаюць работу, будзе праведзена электронная ярмарка вакансій Ляхавіцкага раёна. З 14.00 да 16.00 будзе арганізавана анлайн-кансультаванне на інфармацыйнай пляцоўцы http://e-vacancy.by з удзелам прадпрыемстваў раёна. Суіскальнікі работ атрымаюць магчымасць азнаёміцца з вакансіямі, задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на гутарку ў рэжыме рэальнага часу.
Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.