Выезд па першым выкліку. 25 ліпеня пажарныя-выратавальнікі адзначаюць прафесійнае свята

Гэтым людзям не прывыкаць да стану заўсёднай гатоўнасці, надзвычайных сітуацый і рашуча-валявога прыняцця рашэнняў. На кану – не толькі бяспека маёмасці, але часцяком і жыццё людзей.
Не падлічыць, колькі на рахунку ляхавіцкіх агняборцаў перамог над пажарам, вырваных з палону полымя людзей і маёмасці, аказанай дапамогі ў ДТЗ і многіх іншых у прамым сэнсе геройскіх учынкаў. Яны па першым выкліку спяшаюцца на сігнал SOS ад зусім незнаёмых для іх людзей.

Летась ляхавіцкія выра-тавальнікі 199 разоў выязджалі на ліквідацыю пажараў і аказанне дапамогі. У журнале дыспетчараў цэнтра аператыўнага кіравання РАНС зафіксавана 19 па-жараў, сем узгаранняў тарфянікаў і лясны пажар, 107 узгаранняў сухой рас-ліннасці і 23 – смецця, тры выезды на ліквідацыю гнёздаў ядавітых насякомых. Яшчэ 39 выпадкаў былі абумоўлены неабходнасцю падвозу вады, уборкі аварыйных дрэваў і г. д.
Раней тушэнне пажару магло доўжыцца гадзіну, а то і некалькі. Сёння пасля набору вядомых нават дашкольнікам нумароў 101 і 112 сірэны разрываюць паветра праз некалькі хвілін, і чырвоныя машыны, як маланкі, імчаць да месца здарэння.
На службе ў пажарных сучасная тэхніка і ўзбраенне: МАЗы, якія змяшчаюць 10 тон вады супраць ранейшых 2,5 тоны. Пажарныя ствалы дазваляюць «кіраваць» вадой – вельмі зручна пры тушэнні ўзгаранняў. Гідраўлічны інструмент дазваляе падымаць тэхніку і разра-заць метал, што асабліва актуальна пры ДТЗ. Ляха-віцкім эмэнэснікам зараз падпарадкоўваецца і водная стыхія – створана група выратавання на вадзе,
у распараджэнні якой плавальнае абсталяванне. Пагружацца ў ваду яны здольны нават у халодны час. Акрамя таго, калі раней дзейнічаў тэрытарыяльны прынцып тушэння пажараў, то зараз – узаемападтрымка паміж падраздзяленнямі. Напрыклад, супрацоўнікі Тальмінавіцкага пажарнага паста спяшаюцца на дапамогу ў Сіняўку, а гэта нават «чужая» вобласць. Гэта скарачае час прыбыцця падраздзяленняў, а значыць, не дае магчымасці разгуляцца агню. Пры неабходнасці, калі, напрыклад, трэба забрацца на пяты паверх, з Баранавіч можа прыбыць у Ляхавічы спецборт з аўталесвіцай.
Пералічваць пажарныя змяненні можна і далей, але галоўнае, усё ж, – кад-ры. Яны ў РАНС з моцным характарам – сапраўдныя прафесіяналы. Іх вопыт – бясцэнны, а ўменні – каштоўныя. Начальнік РАНС Дзмітрый Чопка падкрэслівае, што яго калегі адказна нясуць службу і здольны вырашаць задачы любой складанасці.
Працоўны стаж першага намесніка начальніка РАНС Сяргея Гатоўчыца наблізіўся да 16 гадоў. Пасля заканчэння Гомельскага інжынернага інстытута МНС ён вярнуўся ў родныя Ляхавічы, і раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях стаў яго першым і адзіным месцам працы. Кампетэнтны і прынцыповы, адказны і зацікаўлены справай, яго паважаюць і маладыя супрацоўнікі, і тыя, на чыім рахунку сотні баявых дзяжурстваў.
Намеснік начальніка РАНС Сяргей Мухарэўскі працоўную дзейнасць пачынаў 23 гады назад з майстра-выратавальніка аддзялення дэзактывацыі, дэгазацыі і пажаратушэння ў баранавіцкай пажарнай аварыйна-выратавальнай часці, пасля быў начальнікам каравула, памочнікам начальніка штаба ліквідацыі надзвычайных сітуацый Баранавіцкага гараддзела. У Ляхавіцкім РАНС амаль тры гады, нядаўна ўзнагаро-джаны медалём «За бездакорную службу» III ступені.
У старшага прапаршчыка ўнутранай службы Вадзі-ма Цімашка – медаль «За бездакорную службу» II ступені. Так ацэнена яго
работа дыспетчарам цэнтра аператыўнага кіравання РАНС, з якой ён узорна спраўляецца з 2001 года. Агульны ж стаж мае 26 з паловай гадоў.
Сярод прафесіяналаў гучаць і прозвішчы камандзіраў аддзяленняў Юрыя Смаршчка, Генадзія Лукашэвіча, Васілія Рабцэвіча, начальніка Тальмінавіцкага ПАВЧ Віталія Кедзя, пажарнага-выратавальніка Руслана Наўгародскага, вадзіцеля Мікалая Страмавуса і многіх іншых супрацоўнікаў РАНС.