В Ляховичском районе перевернулся автомобиль
Вечарам 25 ліпеня ў трох кіламетрах ад райцэнтра, на тэрыторыі садаводчага таварыства «Дружба», адбылося ДТЗ.
Па папярэдняй інфармацыі, 33-гадовы ляхавічанін на “Аўдзі” на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, машына з’ехала ў кювет і перакулілася. Вадзіцель знаходзіцца ў райбальніцы на лячэнні. Вядома, што пацярпелы быў прышпілены рамянём бяспекі, ехаў адзін. Не меў правоў на ваджэнне аўтамабіля.
Па факце ДТЗ назначана экспертыза, праводзіцца праверка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.