Погляд на здаровы горад

На працягу чатырох месяцаў юнакі і дзяўчаты з усіх раёнаў Брэстчыны спаборнічалі ў абласным конкурсе «Здаровы горад (пасёлак)», арганізаваны абласным цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Моладзь і школьнікі дэманстравалі свае здольнасці ў намінацыях «лепшы плакат для стэнда і вонкавай рэкламы «Здаровы горад вачамі моладзі» і фотаматэрыялы «Погляд на здаровы горад».
Журы ацэньвала адпаведнасць работ тэме, арыгінальнасць зместу, мастацкі ўзровень і г. д. Сярод работ моладзі за фотаматэрыял «Малая архітэктурная форма» дыплом трэцяй ступені атрымала работа фельчара-валеолага райЦГіЭ Марыі Данільчык. А навучэнка СШ № 2 Аляксандра Кузьміч заваявала заахвочвальнае месца ў намінацыі «лепшы плакат для вонкавай рэкламы» за работу «Свет роўных магчымасцей». Пераможцы і прызёры ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.