Пра камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе. Стварэнне належных умоў жыццядзейнасці гараджан і вяскоўцаў – асноўная задача для ляхавіцкай ЖКГ

Далейшае паспяховае развіццё жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сферы бытавога абслугоўвання, павышэнне даступнасці энерга- і газазабеспячэння – на гэта накіравана Дзяржаўная праграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады. Яе рэалізацыя на Ляхавіччыне на прыкладзе работы мясцовага камунгаса разглядалася на ліпеньскім пасяджэнні райвыканкама.

Камунальныя напрацоўкі

Са справаздачай аб зробленым па даным пытанні выступіў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі. Ён акрэсліў задачы асноўных падпраграм, якія датычацца разнастайных нарматываў і паказчыкаў, расказаў, як яны выконваюцца.
Прадугледжана замена за пяці-годку 28,1 працэнта цеплавых сетак, а гэта 22 кіламетры, 19,7 з якіх ужо заменены. Да канца бягучага года плануецца замяніць яшчэ 4,3 кіламетра, што дазволіць перавыканаць паказчык.
Што тычыцца нарматыву замены сетак водазабеспячэння, то
за папярэднія чатыры гады новыя водаправодныя трубы ўлад-каваны на агульнай працягласці 7,2 кіламетра. Сёлета за кошт камунгаса заменены адзін кіламетр сетак па завулках Усходнім, Саў-гасным, вуліцы Вакзальнай.
Мадэрнізацыя цеплакрыніц, цепласетак сродкамі перадавых тэхналогій і вывад з эксплуатацыі фізічна і маральна састарэлага
энергетычнага абсталявання, штогадовае павелічэнне аб’ёмаў капітальнага рамонту і нарыхтоўкі другасных матэрыяльных рэсур-саў, паляпшэнне якасці пітнога водазабеспячэння, бытавых паслуг, эфектыўнае выкарыстанне палігонаў ЦКА – гэтыя і іншыя пытанні прадугледжаны ў праграме.
Дырэктар жылкамунгаса паведаміў, што сёлета за першае паўгоддзе з 11 даведзеных паказчыкаў пяць выкананы: па зніжэнні стратаў (5,45 працэнта пры заданні  5 працэнтаў) у аказанні ЖКП насельніцтву ў супастаўных цэнах да мінулага года; зменшы-
лася на 50 працэнтаў пры заданні 1,5 працэнта колькасць пісьмовых прэтэнзій на якасць аказваемых паслуг; па зборы плацяжоў за паслугі, што аказвае камунгас; па стратах цеплаэнергіі; павялічыліся тэмпы росту аб’ёмаў аказання бытавых паслуг.
Дакладчык падрабязна спыніўся і на выкананні іншых нар-матываў. Калі за чатыры гады ўладкавана 1,1 кіламетра сетак водаадвядзення, то ў гэтым годзе новыя трубы пракладзены на агульным участку 0,4 кіламетра (закранулі вуліцы Кастрычніцкую і Чкалава ў райцэнтры). Да канца года такога кшталту абноўкі з’явяцца ў Куршынавічах, Жараб-ковічах, Канюхах.
Хвалюючае многіх пытанне – капітальны рамонт жылых дамоў. З 2016 па 2020 гады неабходна было пасля яго ўвесці ў эксплуатацыю 16 тысяч квадратных метраў жылля, па факту пакуль – 11,3 тысячы «квадратаў». Завершана першая чарга работ па капітальным рамонце дома № 12 па вуліцы Чкалава ў райцэнтры, вядзецца капрамонт на другой чарзе гэтага аб’екта. На 2020 год запланаваны капрамонт жылога дома № 5 па завулку Южакова ў горадзе. Дарэчы, работы неабходна будзе правесці за два месяцы.
Яшчэ адно актуальнае пытанне – якасная пітная вада, якая паступае ў нашы дамы і кватэры па водаправодзе. На гэтыя мэты пастаянна выдаткоўваюцца бюджэтныя грошы, дзякуючы чаму даведзеныя паказчыкі выконваюцца. Сёлетняе заданне, па словах Андрэя Чайкоўскага, бу-дзе выканана пасля будаўніцтва станцый абязжалезвання (тэрмін увядзення ў эксплуатацыю – сёлета да кастрычніка) у Задвор’і, Тальмінавічах і Востраве.
Тэмпы росту аб’ёмаў аказання бытавых паслуг да мінулага года ў супастаўных цэнах склалі за першае паўгоддзе 113,7 працэнта пры гадавым заданні 103,5 працэнта. Усяго насельніцтва заплаціла сёлета камунгасу за бытавыя паслугі больш за 82 тысячы рублёў.

Актуальна пра бытавыя

Старшыня райвыканкама Аляксандр Камінскі пацікавіўся ў кіраў-ніка Ляхавіцкай ЖКГ далейшым развіццём сферы бытавых паслуг. Дырэктар камунгаса расказаў, што вывучаўся вопыт работы аналагічнага прадпрыемства ў Бярозе, і ўжо зроблены першыя крокі да змянення сітуацыі ў лепшы бок. У прыватнасці, набыта абсталяванне для чысткі і мыцця дываноў. У планах – заключэнне дагавораў з райпо на продаж у магазінах райспажыўсаюза тавараў, вырабленых у камунгасе, і каб прадаўцы прымалі заяўкі, напрыклад, на рамонт абутку, прыезд цырульніка і г. д. Такім чынам можна мінімізаваць затраты на ўтрыманне сельскіх комплексных прыёмных пунктаў. Іх, дарэчы, у нашым раёне пяць.
Яшчэ адзін выхад з не надта спрыяльнай сітуацыі ў бытоўцы – замена абсталявання на больш сучаснае ў камунальнай пральні. Так, тэндар на мыццё бялізны, якая паступае з дзіцячых садкоў, Ляхавіцкая ЖКГ выйграла, а вось такую паслугу для райбальніцы прайграла калегам з Бярозы, дзе ў наяўнасці новае абсталяванне. А гэта ўпушчаныя грошы.
Дарэчы, пра грошы. У насельніцтва раёна запазычанасць перад
жылкамунгасам – 200 тысяч рублёў, менавіта столькі мы не заплацілі за разнастайныя жыллёва-камунальныя паслугі. Не трэба быць матэматыкам, каб падлічыць, колькі ўсяго можна зрабіць за такую суму. Напрыклад, гэта прыблізна кошт гадавога спажывання вады па ўсім раёне.
Развіваючы тэму аказання ЖКГ бытавых палуг насельніцтву, стар-
шыня райвыканкама парэкамендаваў кіраўніцтву прадпрыемства паспрабаваць іншы фармат работы, пакінуць у пераліку прапаноўваемых тыя паслугі, якія найбольш запатрабаваны ў людзей, пры гэтым не забываць пра іх папулярызацыю, у тым ліку ў СМІ. Акцэнт – на рэнтабельнасць паслуг, якасць іх выканання, канкурэнтаздольнасць.
Нельга забываць пра людзей, важна не проста не скарачаць працоўныя месцы, а працаваць над іх пашырэннем. Тут важкае
слова можа сказаць перапрафіляванне вытворчасцей. Гаварылася і пра новыя паслугі, напрыклад, клінінгавыя.
Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Ляшчэня і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марына Завадская пракаментавалі кожную пазіцыю Дзяржпраграмы. Так, ступень вырашэння задач падпраграмы «Абыходжанне з камунальнымі адходамі і выкарыстанне другасных матэрыяльных рэсурсаў», а таксама выкананне аб’ёму запланаваных і фактычна асвоеных сродкаў для яе рэалізацыі з 2016 па 2018 гады лічацца нездавальняючымі, у 2019 годзе – высокімі.
Адносна мадэрнізацыі і павышэння эфектыўнасці цеплазабеспячэння. Кожны год пяцігодкі ў гэтым накірунку работнікі ЖКГ спрацавалі вынікова (мэтавыя паказчыкі – нарматыў замены цепласетак, страты цеплавой энергіі ўласнай вытворчасці, доля мясцовых відаў паліва ў балансе кацельна-пячнога паліва – адпавядаюць патрабаванням). Станоўчыя вынікі і па рэалізацыі падпраграмы «Чыстая вада».
З забеспячэннем якасці і даступнасці паслуг ЖКГ летась былі праблемы, таму ацэнка – нездавальняючая, а вось за першыя тры гады пяцігодкі была высокая. Аналагічная сітуацыя і з выкананнем падпраграмы «Якасць і даступнасць бытавых паслуг».
Таксама разглядалася пытанне «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» ў разрэзе жыллёва-камунальных пытанняў.
Падводзячы вынікі работы жылкамунгаса па рэалізацыі Дзяржпраграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016-2020 гады ў Ляхавіцкім раёне», старшыня райвыканкама адзначыў, што на прадпрыемствах ЖКГ шмат зроблена, але неабходны больш істотны рух наперад, тым больш, патэнцыял у калектыву ёсць, і яго трэба выкарыстоўваць.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.