Ляхавіччына:што пагражае механізатару, які выпіў за рулём?

За кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане заканадаўствам прадугледжана сур’ёзнае пакаранне – пазбаўленне вадзіцельскіх правоў, буйны штраф. Асобныя дарожныя выпадкі нават выдзяляюцца ў крымінальную справу.
Нягледзячы на жорсткія меры ўздзеяння, тыя, хто пад градусам садзіцца за руль, не пераводзяцца. Сёлета за шэсць месяцаў у краіне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута амаль 1400 такіх
вадзіцеляў. На дарогах воб-ласці з удзелам нецвярозых
адбылося 28 ДТЗ, у якіх дзевяць чалавек загінулі і 26 атры-малі траўмы рознай ступені цяжкасці. Супрацоўнікі мясцовага АДАІ з пачатку года выявілі 695 парушэнняў правілаў дарожнага руху, з іх
44 учынілі вадзіцелі, якія кіра-валі транспартным сродкам у нецвярозым стане.
У тэму сітуацыі – рэспубліканская акцыя «П’яны за рулём – злачынца!», якая прайшла з 24 па 27 ліпеня. За чатыры дні міліцыя да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнула 17 чалавек, з іх тры за парушэнне ПДР, два не мелі вадзіцельскага пасведчання, расказаў «ЛВ» старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч. Адзначыўся адзін механізатар. Яго супрацоўнікі АДАІ спынілі ў аграгарадку за рулём трактара ў 15 метрах ад майстэрняў, куды ён накіроўваўся напрыканцы працоўнага дня. Алкатэстар у выдыхаемым мужчынай паветры паказаў 2,4 праміле алкаголю. Сваю віну механізатар прызнаў і патлумачыў, што напрыканцы працоўнага дня расслабіўся. Яму пагражае пазбаўленне правоў на тры гады і штраф ад 50 да 100 БВ.
Дарэчы, у праекце новага Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях да нецвярозых вадзіцеляў пры наяўнасці абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі да 0,8 праміле ўключна плануюць прымяняць штраф у 100 БВ, звыш 0,8 – да 200 БВ з пазбаўленнем правоў на пяць гадоў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.