Што пакажа тэст. Ляхавіцкая ЦРБ пачала прымаць жадаючых прайсці даследаванне на платнай аснове
УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» пачала прымаць усіх жадаючых прайсці на платнай аснове (кошт 22 рублі) даследаванне на наяўнасць у іх арганізме антыцелаў да віруса SARS-COV-19, які з’яўляецца ўзбуджальнікам каранавіруснай інфекцыі. Забор крыві на даследаванне праводзіцца з панядзелка па пятніцу з 12.00 да 13.00 у паліклініцы (працэдурны кабінет № 29, другі паверх). Вынікі тэста прадастаўляюцца на наступны дзень пасля яго здачы ў кабінеце
№ 40 з 9.00 да 16.00 (акрамя суботы і нядзелі). Калі тэст станоўчы, то пацыенту абавязкова патэлефануюць з паліклінікі, вынікі станоўчага тэста можна забраць у кабінеце № 27.
Калі ў пацыента павышаная тэмпература цела ці ёсць прыкметы ВРІ, здаць аналіз можна ў кабінеце № 28 пасля прыёму ўрача ў «гарачай зоне».
Аплаціць даследаванне можна з 11.30 да 12.50 (акрамя выхадных) у канферэнц-зале на другім паверсе паліклінікі. Пацыенты з прыкметамі ВРІ і павышанай тэмпературай аплачваюць у кабінетах «гарачай зоны».
Анатолій ПАНЬКО, загадчык паліклінікі.