Дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ” падзяліўся ўражаннямі ад Паслання Прэзідэнта

Фото БЕЛТА
  • Андрэй ЧАЙКОЎСКІ, дырэктар КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”: 
    – Упэўнены, тыя, хто прысутнічаў непасрэдна ў Палацы Рэспублікі падчас штогадовага Паслання Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыяльнага сходу, адчуваў асаблівую адказнаць і гонар. Словы, падмацаваныя фактамі, прыкладамі, напоўненыя вялікім сэнсам, пацверджаныя канкрэтнымі справамі, – размова ішла пра важнае, актуальнае, тое, што датычыць кожнага беларуса. Сёння мы ведаем вектары, па якіх трэба развівацца беларускай дзяржаве, Прэзідэнт акрэсліў прыярытэты развіцця краіны на бліжайшую перпектыву ў ключавых сферах. 
    Беларусы могуць ганарыцца тым, што жывуць у моцнай краіне, якая стабільна паспяхова развіваецца. 
    Асабліва засяродзіў увагу Прэзідэнт на тым, што задача дзяржавы – стварыць інфраструктуру. Сёння многія невялікія райцэнтры, аграгарадкі, вёскі могуць быць прыкладам таго, што называюць камфортныя ўмовы для жыцця. За апошнія гады Ляхавічы значна падраслі ў плане добраўпарадкавання. Безумоўна, многае імкнуцца зрабіць камунальнікі. Заўсёды штосьці прыдумваюць, асабліва ў знешнім дызайне, страюцца зрабіць горад сучасным і стыльным. Наколькі атрымліваецца – меркаваць ляхавічанам. Але важна, што ў Год малой радзімы землякі хочуць, каб іх Ляхавіччына стала яшчэ прыгажэй і прывабней, у тым ліку і ў турыстычным плане. Паглядзіце, колькі ідэй рэалізавана дзякуючы нераўнадушным актыўным землякам!