Лёс краіны не вырашаецца на вуліцах
Насілле – гэта не шлях развіцця і вырашэння далейшага лёсу для беларускага народа. Я, у першую чаргу, мама, а пасля палітык. І мне сапраўды балюча бачыць тое, што адбываецца ў некаторых гарадах нашай міралюбівай краіны. Пратэстны настрой, што пануе на вуліцах, гэта не спосаб вырашэння палітычнага пытання. Я прыхільнік мірнага разважлівага дыялогу, лёс краіны не павінен вырашацца на вуліцах, у стычках і несанкцыянаваных акцыях. І, самае галоўнае, моладзь, дзеці ні ў якім разе не павінны пакутаваць ад правакацый.
Такую пазіцыю раздзяляюць усе члены Савета Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, якія падпісалі заяву па выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Сёння ў беларусаў важная задача – зберагчы краіну, зразумець, што мы на сваёй зямлі, і прыкласці ўсе намаганні, каб ізноў панавалі сярод нас, беларусаў, мір і згода. Нельга дапусціць раскол паміж тымі, хто шчыра любіць сваю Радзіму і клапоціцца пра яе дабрабыт. А бацькоў заклікаю берагчы сваіх дзяцей, размаўляць з імі і тлумачыць, што шчасце можа быць толькі там, дзе няма месца насіллю і кровапраліццю.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК, дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.