З пачатку ўступнай кампаніі на тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў паступіла два звароты
11 жніўня завяршыўся конкурсны адбор і праведзена залічэнне абітурыентаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту.
З пачатку ўступнай кампаніі на тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў паступіла два звароты, па выніках разгляду якіх парушэнняў патрабаванняў заканадаўства не ўстаноўлена.
За пранос мабільнага тэлефона ў аўдыторыю ў час унутранага ўступнага экзамену выдалены адзін абітурыент.
Усяго ў конкурсе на атрыманне вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту ў чатырох універсітэтах вобласці прынялі ўдзел 3534 абітурыенты, залічана ва ўстановы вышэйшай адукацыі 1959 абітурыентаў. У сярэднім конкурс на бюджэтныя месцы склаў 1,8. Кантрольныя лічбы прыёму за кошт сродкаў бюджэту выкананы поўнасцю трыма ўстановамі адукацыі. У Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце засталіся вакантнымі дзесяць бюджэтных месцаў, з якіх адно месца дзённай формы навучання па спецыяльнасці «замежная мова (нямецкі, англійскі)» запоўнена шляхам правядзення дадатковага набору. Аказаліся незапатрабаванымі дзевяць бюджэтных месцаў па спецыяльнасці «агранамія» (скарочаны тэрмін навучання).
Ва УА «Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт» падалі заявы 1190 абітурыентаў на 492 бюджэтныя месцы, даведзеныя кантрольнымі лічбамі, ва УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна» – 762 на 496 месцаў, УА «Палескі дзяржаўны ўніверсітэт» – 754 на 484, УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» – 828 на 497 месцаў.
У Брэсцкім тэхнічным універсітэце найбольшы конкурс назіраўся па спецыяльнасцях (дзённай формы навучання) «лагістыка» – 6; «праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» – 5,6; «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» – 5,3 чалавека на месца.
У Брэсцкім універсітэце імя А. С. Пушкіна найбольш запатрабаванымі аказаліся спецыяльнасці «лагапедыя» – 5,6 і «псіхалогія» – 5,2 чалавека на месца.
У Баранавіцкім універсітэце ка-рысталіся попытам спецыяльнасці «практычная псіхалогія» – 4,1 і «электронны маркетынг» – 3 чалавекі на месца.
У Палескім універсітэце ў групе эканамічных спецыяльнасцей конкурс склаў 1,7 чалавека на месца. Найбольш высокія прахадныя балы склаліся па спецыяльнасцях «лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных каму-нікацый» (323 балы), «менеджмент (у сферы міжнароднага турызму)» (283), «бізнес-адміністраванне» (286).
Кантроль за прыёмам дакументаў і залічэннем абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі на ўмовах аплаты (па 17 жніўня) і ходам уступнай кампаніі ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі працягваецца.
Працуюць тэлефоны гарачай лініі Брэсцкай абласной камісіі па кантролі за ходам уступных іспытаў (Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці): у г. Брэст – 8-0162-21-18-76, 21-18-94; у г. Баранавічы – 8-0163-64-06-20; у г. Пінск – 8-0165-32-26-22.
КДК Брэсцкай вобласці.