Палявая змена. У Ляхавіцкім раёне завяршылася жніво

Збожжаўборачнай кампаніі каманда «стоп».У панядзелак з самага ранку камбайнеры ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс» чысцілі сваім «ластаўкам» пер’е – слупом пыл і раслінныя рэшткі. Як, у перакладзе на лічбы, прайшла жніўная кам-панія? Кожны з 1223 збожжавых гектараў урадзіў на 33,8 цэнтнера. Адпаведна, вал склаў некалькі больш за 4100 тон хлеба. З іх ледзь ці не палавіну – 1972 тоны – з поля на зерняток перамясціў «МАЗіст» Аляксандр Маляр. Як у яго атрымліваецца пастаянна дасягаць высокіх вынікаў у працы? Вельмі спраўны да работы – прыкладна такім быў адказ галоўнага агранома прадпрыемства Марыны Быкавай.

Вадзіцель Аляксандр Маляр перавёз  палову збожжа, намалочанага на палях
ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс».

Лепшым сярод камбайнераў райаграсэрвіса стаў экіпаж пад кіраўніцтвам Андрэя Юруця ў тандэме з камбайнерам Арцёмам Маляром. Апошні з’яўляецца навучэнцам Жыровіцкага агратэхкаледжа, і работа ў полі для Арцёма Аляксандравіча – вытворчая практыка.

У адрозненне ад камбайнераў і вадзіцеляў-адвозчыкаў, для якіх уборка завершана, зерне-сушыльшчыкі на сваёй рабоце затрымаюцца як мінімум увесь гэты тыдзень. Аператарам КЗС-30 Леаніду Лешыку і Віталію Івашку належыць давесці да патрэбнай кандыцыі апошнія дзясяткі тон зерня. Пра неабходнасць сушкі гутарка не вядзецца – усё зрабіла надвор’е. Але ж аперацыю ачысткі ніхто не адмяняў. Трэба сказаць, што ўвесь збожжавы вал райаграсэрвіса прайшоў праз рукі Леаніда і Віта-лія – іх КЗС-30 быў адзіным з сабе падобных сэрвісаўскіх агрэгатаў, задзейнічаных на сёлетняй уборцы.

Што зараз? Першачарговымі задачамі з’яўляюцца максімальна аператыўная ўборка саломы з палёў, падрыхтоўка апошніх пад азі-мую сяўбу і, уласна, сяўба. Першым у баразну ляжа рапс.

Лепшыя райаграсэрвісаўскія экіпажы на жніве.
Аператары ЗСК Леанід Лешык і Віталій Івашка.
Механізатар Віктар Коршун рыхтуе зямлю пад азімыя.

Іван КАВАЛЕНКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.