Урок міру і патрыятызму. Актывісты БРСМ далучыліся да рэспубліканскай акцыі ў падтрымку міру, бяспекі і спакою ў краіне
За апошні час нам давялося пераасэнсаваць многае. У тым ліку адносіны да, здавалася б, звыклых рэчаў. Мір, спакой, бяспека сталі для нас яшчэ больш каштоўнымі – абсалютна прыярытэтнымі ўмовамі для шчаслівага жыцця.
Надзвычай важна, што гэта разумее наша моладзь, якой будаваць заўтра краіны. Юнакі і дзяўчаты не саромеюцца ўголас прызнацца ў любві сваёй краіне, і такое прызнанне дарагога вартае.