Дабро ў кожнай скрынцы. Ляхавіцкая раённая арганізацыя таварыства Чырвонага Крыжа перадала ляхавіцкім медыкам чарговую партыю бязвыплатнай дапамогі
На гэты раз валанцёры прывезлі ў райбальніцу скрынкі з бахіламі, аднаразовымі пальчаткамі, камбінезонамі і рэспіратарамі.
Дарэчы, такую дапамогу таварыства Чырвонага Крыжа медыкам аказвае ўжо чацвёрты раз. Столькі ж разоў – Ляхавіцкаму тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Туды таксама адправіліся наборы з камбінезонамі, пальчаткамі і маскамі.
– Валанцёры Чырвонага Крыжа з самага пачатку пандэміі аказвалі розную дапамогу: медыкам і сацработнікам перадавалі сродкі абароны, дастаўлялі прадукты і лекі пажылым людзям і інвалідам, аказвалі псіхалагічную дапамогу. Пакуль пра поўную перамогу над вірусам казаць рана, таму валанцёры актыўна працягнуць сваю працу, – гаворыць старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык.
Зараз ва ўмовах няпростага эпідэмія-лагічнага становішча ў свеце асноўная праца валанцёраў БТЧК накіравана на прафілактыку COVID-19. Валанцёры, у тым ліку, распаўсюджваюць буклеты з інфармацыяй аб прафілактыцы інфек- цыі.
Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота аўтара.