Трэцяя прыехала. Столькі новых «пастаяльцаў» у бальнічным гаражы, як сёлета, у Ляхавіцкай ЦРБ не бачылі, напэўна, ніколі
У маі за сродкі раённага бюджэту (120 тысяч рублёў) быў набыты новы аўтамабіль хуткай дапамогі на базе «форд-транзіт». Машына ўкамплектавана ўсім неабходным для якаснай работы медыкаў. У прыватнасці, па словах загадчыка аддзялення хуткай дапамогі Андрэя Пуцілава, тут ёсць спецыя-лізаваны жорсткі шчыт для пераноскі пацыентаў з траўмамі пазваночніка, крэсла-каталка для транспарціроўкі пацыентаў, якія не могуць самастойна рухацца, кіслароднае абсталяванне і г. д. Акрамя зручнасцей для хворых, прадугледжаны яны і для медработнікаў. У прыватнасці, у салоне можна стаяць у поўны рост і падчас руху транспарту аказваць дапамогу пацыенту, кантраляваць стан яго здароўя.
У ліпені раённая бальніца атрымала яшчэ адну аналагіч-ную абноўку, на яе набыццё выдаткаваны сродкі з абласнога бюджэту.
І вось першы дзень восені зноў парадаваў здаровым падарункам. Хвіліна-другая – і ў двор Ляхавіцкай райбальніцы ўязджае новенькі «пежо- баксёр» – чарговая, трэцяя сёлета, машына хуткай дапамогі.
– Супертэхніка. Аснашчанасць на вышэйшым узроўні. Ёсць магчымасць правя-дзення працэдуры штучнай вентыляцыі лёгкіх падчас транспарціроўкі пацыента. У ранейшых аўтамабілях хуткай дапамогі такога нават блізка не было. Адпаведна, мы зможам кантраляваць стан здароўя хворага да дастаўкі яго ў стацыянар бальніцы, – гаворыць Андрэй Пуцілаў.
Галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая ЦРБ» Георгій Хлябовіч не хавае радасці:
– Гэты аўтамабіль асаблівы, можна сказаць народны, бо куплены за спонсарскія сродкі – больш за 111 тысяч рублёў. Дапамаглі ў набыцці абноўкі прадпрыемствы і арганізацыі нашага раёна. Асабліва значны фінансавы ўклад унеслі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод», ТАА «Мясакамбінат Ляхавічы». Дзякуй за дапамогу ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод», «Жарабковічы», СВК «Ляхавіцкі», ТАА «Бляшаначны завод «Інтэрлак», ТАА «Трансэлектракамплект». Такім чынам, аўтапарк нашага аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі поўнасцю абноўлены. І гэта істотны плюс у паляпшэнні медабслугоўвання насельніцтва.
Дарэчы, падчас пандэміі каранавіруса нямала прад-прыемстваў і арганізацый Ляхавіччыны рознай формы ўласнасці працягнулі руку дапамогі медыкам. Так, ТАА «Ляхавічыдрэў Экспарт» і фермерская гаспадарка «Уладзімір плюс» пералічылі на дабрачынны рахунак Ляха-віцкай ЦРБ значную суму для набыцця важных сродкаў аховы – рэспіратараў. Дзякуючы некаторым прадпрымальні-кам і гандлёвай сетцы «Пяты элемент», набыты пральныя машыны ў інфекцыйнае, хірургічнае аддзяленні баль-ніцы і аддзяленне хуткай дапамогі. ААТ «Жарабковічы», СВК «Ляхавіцкі» і ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» за ўласныя сродкі набылі спецадзенне для медыцынскіх мэт. Актыўна дапамагалі прафсаюзы, гра-мадскія арганізацыі, школьнікі, моладзь.
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.