Міліцыя заклікае быць разважлівымі
Заклікаем усіх жыхароў і гасцей горада Ляхавічы і Ляхавіцкага раёна не ўдзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, якія не былі дазволены мясцовымі выканаўчымі ўладамі. Удзельнікі такіх мерапрыемстваў павінны разумець, што, правакуючы органы правапарадку на прыняцце прэвентыўных і, у тым ліку, сілавых мер, яны ставяць пад пагрозу бяспеку зіншых грамадзян, якія аказаліся ў цэнтры падзей.
Падчас правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў нярэдка гучаць заклікі да парушэння дзеючага заканадаўства і адкрытага непадпарадкавання законным патрабаванням праваахоўных органаў. Усе гэтыя дзеянні на-кіраваны на стварэнне хаосу і на дэстабілізацыю становішча ў нашай краіне.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў для спынення беспарад-каў, хаосу, пагромаў і адкрытага процістаяння вымушаны прымаць да парушальнікаў меры, прадугле-джаныя дзеючым заканадаўствам.
Таксама нагадваем, што за наўмыснае знішчэнне маёмасці прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць. За ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. Пры паўторным парушэнні прызначаецца пакаранне ў выглядзе штрафу ад 20 да 40 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт. За парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ў памеры да 5 базавых велічынь. За арганізацыю масавых беспарадкаў (арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь) прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў, за ўдзел у іх – пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 3 да 8 гадоў. За ўчыненне хуліганскіх дзеянняў прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу, выпраўленчых работ да 2 гадоў, пазбаўлення волі да 3 гадоў.
Просім выконваць патрабаванні правілаў дарожнага руху, не выходзіць на праезную частку, не арганізоўваць заторы і перашкоды для руху транспартных сродкаў і пешаходаў. Будзьце ўзаемапаважлівымі і не стварайце пагрозу бяспецы дарожнага руху.
Бацькам неабходна памятаць пра бяспеку сваіх дзяцей, не дапускаць негатыўнага ўплыву на іх і маніпуліравання арганізатарамі беспарадкаў.
Заклікаем весці сябе разважліва і цывілізавана, не паддавайцеся на правакацыі, не ўдзельнічайце ў незаконна арганізаваных акцыях, заставайцеся мірнымі беларусамі!
Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК,начальнік РАУС.