Родная тэма. Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма падвяла вынікі конкурсу «Cloveсность»
Радкі, прасякнутыя любоўю да самага прыгожага, неверагоднага, роднага месца на планеце – да сваёй Бацькаўшчыны, – вось над чым працавалі, што стваралі ўдзельнікі конкурсу «Cloveсность». Арганізатар – Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма – прапанаваў свае думкі і разважанні апрануць у вершаваную ці празаічную форму і расказаць пра сваю малую радзіму.
На «Флер’яноўскіх чытаннях» пераможцы атрымалі заслужаныя, дарэчы, вельмі арыгінальныя падарункі.
У намінацыі «паэзія» лепшымі сталі Уладзіслаў Зубік і Ігар Казанцаў, у намінацыі «эсэ» – Юрый Дзямід і Васіліна Курловіч.
Рыта Красавіцкая.
Мая радзіма – вёска на Палессі
Мая радзіма – вёска на Палессі,
Куды заўсёды мне прыемны шлях.
Яе багацце – у рэчцы, у лузе, у лесе,
У неабсяжных тарфяных палях.
У людзях добразычлівых, працавітых,
Тых, на якіх трымаецца зямля.
У сялянскіх хатах, для сяброў адкрытых,
У трубе завода, бачнай усім здаля.
Уся прыгажосць – у знаёмых, шчырых тварах,
Што рады сустракаць у любыя дні.
У ясным сонцы і ў шэрых хмарах,
Над галавой у нябеснай вышыні.
Якое шчасце – бачыць усё гэта:
Багацце роднай вёскі, прыгажосць!
А з’ехаўшы за сотні кіламетраў,
Мне проста знаць, што ты такая ёсць.
Ігар КАЗАНЦАЎ.
Вясною ззяе зеляніна
І ўцякаюць ручаі,
А летам будзе
адпачынак,
Калі пачнуць шумець гаі.
Прыгожая мая краіна,
Ты ведай, я цябе люблю.
Ты казка, смачная
маліна,
Кляновы сок, які я п’ю.
Прыходзіць восень
жаўтавока,
Прыносіць за сабой
спакой.
А вось зіма ўжо
недалёка,
І зноўку снег ляжыць
гарой.
Ты ўсё, што ўсім нам
даспадобы,
Ты матчын голас
перад сном.
Для нас усіх ты
асалода
І наш далёкі
мілы дом.
Уладзіслаў ЗУБІК.