Паважаныя работнікі адукацыі! Дарагія ветэраны педагагічнай працы!

Ваша прафесія адна з найбольш ганаровых і гуманных. Сваёй нястомнай працай, пастаянным творчым пошукам вы закладваеце асновы заўтрашняга дня нашай малой радзімы, фарміруеце грамадзянскую пазіцыю маладога пакалення жыхароў горада. Вы раскрываеце здольнасці навучэнцаў, дапамагаеце ім выбраць жыццёвы шлях.
Час ставіць новыя прыярытэты, перад школай – новыя задачы. Змяняецца змест адукацыі, укараняюцца новыя адукацыйныя тэхналогіі. Аднак нязменным застаецца адно – роля асобы настаўніка, яго слова і ўчынкі застаюцца вырашальнымі.
У гэты святочны дзень дазвольце выказаць вам словы шчырай удзячнасці за складаную і адказную работу, за адданасць прафесіі, за дабрыню, увагу і любоў да дзяцей.
Паважаныя педагогі! Ад усёй душы жадаем вам шчасця, моцнага здароўя, міру, дабра, новых прафесійных поспехаў і творчага натхнення!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.   РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з Днём настаўніка!
Выказваем вам шчырую ўдзячнасць за вашу працу. Нізкі паклон тым, хто аддаў сістэме адукацыі гады свайго жыцця і знаходзіцца на заслужаным адпачынку.
Няхай ніколі не вычэрпваецца дабрыня і мудрасць у настаўніцкім сэрцы, не згасне агонь шчырай адданасці сваёй справе.
Здароўя, удасканалення, дабрабыту, далейшых поспехаў у вашай нялёгкай, але важнай працы.
Людміла ЖАЛНЕРЧЫК,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў.