А ў нас «Суседзі». У Ляхавічах адкрыўся новы магазін

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Магазінаў многа не бывае, для кожнага знойдуцца свае пакупнікі. Вось і ў мінулую сераду ў нашым райцэнтры адбылося наваселле на вуліцы Чкалава. Тут у адрамантаваным будынку былой сталоўкі агракаледжа адкрыўся магазін гандлёвай сеткі «Суседзі».
Што прапануе «наваселец» ляхавічанам? Паліцы запоўнены разнастайным таварам: бакалея, каўбасна-мясныя вырабы, напіткі, кандытарка, тавары паў-сядзённага попыту. Асобнае месца – замарожаным прадуктам. Прыемны плюс: вялікі пералік гатовай прадукцыі і паўфабрыкатаў уласнай вытворчасці, у тым ліку папулярная піца. Рэжым работы зручны: з 7.00 да 23.00 штодзённа.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.