У Ляхавіцкім раёне 18-гадовы вясковец не справіўся з кіраваннем і машына ўрэзалася ў дрэва
Днём 4 лістапада а палове другой гадзіны жыхар Ляхавіцкага раёна, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Масквіч-412», на вуліцы Савецкай у аграгарадку Падлессе не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе сутыкнуўся з прыдарожным дрэвам.
У аварыі пацярпеў вадзіцель 2002 г.н. Здароўю двух 19-гадовых пасажыраў нічога не пагражае. Усе ўдзельнікі ДТЗ — жыхары аграгарадка Падлессе.
Вадзіцель быў цвярозы, не меў права на кіраванне транспартным сродкам. Машына дастаўлена на штрафстаянку РАУС.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.