В Ляховичском районе машина сбила дикого кабана
11 лістапада ў 19 гадзін на 460-ым кіламетры аўтадарогі Р-43, у раёне вёскі Бярэзкі, збіта дзікая жывёла.
Папярэдне ўстаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля “Фальксваген” не заўважыў дзіка, які знаходзіўся на праезнай частцы і наехаў на яго. За рулём машыны быў жыхар Салігорска 1974 г.н., ён не пацярпеў. Жывёла ад траўмаў загінула. Транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні.
Як і належыць у аварыйных выпадках з дзікімі жывёламі, вадзіцель спыніўся і выклікаў АДАІ.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.