У Ляхавічах створаны кол-цэнтр па COVID-19
У Ляхавічах створаны кол-цэнтр па COVID-19. Па тэлефоне 6-39-04 можна пракансультавацца пра атрыманне лячэбна-дыягнастычнай дапамогі, выпіску рэцэптаў на набыццё лекавых сродкаў на льготнай падставе і за поўны кошт. Нумар 6-39-03 у перыяд з 8 да 16 гадзін прадугледжаны пераважна для тых, хто заўважыў у сябе прыкметы рэспіраторнай інфекцыі і хоча даведацца пра далейшы алгарытм дзеянняў.
Нумар 2-15-53 трэба запомніць пацыентам-гараджанам (вяскоўцы могуць звяртацца ва ўрачэбныя амбулаторыі па месцы жыхарства), якія знаходзяцца на бальнічным менавіта па COVID-19: патэлефанаваўшы, яны могуць даведацца пра вынікі аналізаў, удакладніць лячэнне, пракансультавацца па лістку непрацаздольнасці і г. д. Важна звяртацца з канкрэтнай праблемай па ўказаных нумарах, каб не перагружаць работу рэгістратуры і тым самым не ствараць нязручнасці для пацыентаў.