Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны галіны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу!
АПК – важнейшая сфера эканамічнага жыцця нашай краіны. Бо менавіта вы, хлебаробы, механізатары, жывёлаводы, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, работнікі перапрацоўчай прамысловасці, сваёй самаадданай працай забяспечваеце харчовую бяспеку дзяржавы, дабрабыт і працвітанне кожнай беларускай сям’і.
Мы ўдзячны ўсім работнікам сельскагаспадарчай вытворчасці і перапрацоўчай прамысловасці АПК, чыімі поспехамі ганарыцца раён, ветэранам працы, якія перадаюць свае веды і вопыт маладому пакаленню, пенсіянерам, якія працягваюць працаваць. Упэўнены, што і далей вы будзеце прымнажаць дасягнутае, працаваць з поўнай аддачай на карысць роднай Ляхавіччыны, Брэстчыны, Беларусі.
Жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця і дабрабыту, невычэрпнай бадзёрасці і энергіі, новых поспехаў ва ўсіх справах і добрых пачынаннях!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.

Паважаныя працаўнікі і ветэраны аграпрамысловага комплексу   Ляхавiцкага раёна!
Шчыра віншую вас з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК.
Спакон веку ў нашай краіне ўмелі і любілі працаваць на зямлі, а нялёгкая праца работнікаў аграпрамысловага комплексу заўсёды была ў пашане. Дзякуючы вашым намаганням забяспечваюцца харчовая бяспека, эканамічны і сацыяльны дабрабыт.
Жадаю вам здароўя, шчасця, поспехаў у працы. Няхай на ваш клопат хлебная ніва аддзячвае сваімі дарамі, радуе шчодрымі ўзыходамі і багатымі ўраджаямі!

Дэпутат Палаты прадстаўнiкоў  Людмiла Жалнерчык.