У Ляхавічах працуе грамадская прыёмная
У бліжэйшы панядзелак, 16 лістапада, грамадская прыёмная будзе працаваць у кабінеце № 202 райвыканкама з 12.00 да 13.00. Вас выслухае начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ніна Барысаўна ПРЫХАЧ.
У сераду, 18 лістапада, у кабінеце службы «Адно акно» райвыканкама з 17.00 да 18.00 будзе праводзіць прыём начальнік аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта Людміла Францаўна МАТЧЭНЯ.
23 лістапада з 12.00 да 13.00 у грамадскай прыёмнай
(кабінет № 202) працуе намеснік старшыні райвыканкама Святлана Іванаўна ЮРЛЕВІЧ.
25 лістапада з 17.00 да 18.00 начальнік аддзела архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама Марына Іванаўна
ЗАВАДСКАЯ правядзе прыём у кабінеце службы «Адно акно» раённага выканаўчага камітэта.
Плануецца, што 30 лістапада з 12.00 да 13.00 у грамадскай прыёмнай можна будзе атрымаць кансультацыю ў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Анастасіі Пятроўны РАБЦЭВІЧ.