Падвяла скорасць. У Ляхавіцкім раёне перакуліўся матацыкліст

14 лістапада на 10-ым кіламетры аўтадарогі Ляхавічы-Нача адбылося ДТЗ.
Папярэдне ўстаноўлена, што жыхар Ляхавіцкага раёна 1972 г.н. а палове сёмай гадзіны вечара ехаў на матацыкле “Мінск” у напрамку райцэнтра. Няправільна выбраў бяспечную скорасць руху, не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у кювет, дзе перакуліўся. Вадзіцель атрымаў цялесныя пашкоджанні і дастаўлены на лячэнне ў райбальніцу.
Вядома, што вясковец неаднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, не мае права на кіраванне транспартным сродкам.
Па факце ДТЗ вядзецца праверка.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
