І ў жніве, і ў футболе. У Ляхавічах каманды спаборнічалі на чэмпіянаце па міні-футболе-2020

У мінулую нядзелю на базе Ляхавіцкай СДЮШАР прайшоў чэмпіянат раёна па міні-футболе-2020. У барацьбе за галоўны прыз сышліся сем каманд: каледжа, райбальніцы, мясакамбіната, РАНС, ААТ «Жарабковічы», аграгарадка Падлессе і «Партызан».

Падчас чэмпіянату кожная каманда прадэманстравала выдатную ігру і зладжанасць. У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: на першым – каманда ААТ «Жарабковічы», на другой прыступцы п’едэстала ігракі «Партызана», на трэцім месцы цэнт-ральная раённая бальніца.

Лепшымі бамбардзірамі чэмпіянату сталі Сяргей Рылко з каманды РАНС і Сяргей Нікіцін з каманды ЦРБ. Па выніку спаборніцтва яны забілі аднолькавую колькасць галоў.

Ірына КУЗЬМІЧ.