На Брэстчыне ўведзены масачны рэжым
Любую хваробу прасцей і танней папярэдзіць, чым лячыць. Каранавірус не выключэнне
Брэсцкім аблвыканкамам з 18 лістапада 2020 года прынята рашэнне аб выкарыстанні насельніцтвам вобласці сродкаў індывідуальнай абароны органаў дыхання на аб’ектах і ў арганізацыях усіх формаў уласнасці (гандлёвыя цэнтры, магазіны, аб’екты грамадскага харчавання (за выключэннем часу непасрэднага прыёму ежы), аптэкі, установы аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, адукацыі, спартыўныя аб’екты (за выключэннем часу вучэбна-трэніровачнага працэсу), адміністрацыйныя будынкі, аддзяленні банкаў, сувязі, пошты, аб’екты бытавога абслугоўвання, установы культуры, забаўляльныя аб’екты, грамадскі транспарт, у тым ліку маршрутныя таксі, аўтамабілі таксі і іншыя аб’екты).
Невыкананне прынятага рашэння цягне адказнасць кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі.