Пакатаўся…У Ляхавіцкім раёне вясковец угнаў трактар
22 лістапада ў Гарбачах 28-гадовы мясцовы жыхар ішоў па вуліцы і ўбачыў у двары дома стаіць трактар “МТЗ-82”. У замку запальвання быў устаўлены ключ, чым “пешаход” скарыстаўся і адправіўся ў суседні населены пункт у магазін. Далёка ад’ехаць яму не ўдалося – трактар заглох. Па факце ўгону транспартнага сродка гаспадар звярнуўся ў міліцыю, а таксама заявіў пра механічныя пашкоджанні “МТЗ-82” .
Застаецца дадаць, што аматар пакатацца не меў правоў на кіраванне трактарам і знаходзіўся ў нецвярозым стане. Медыцынскі агляд паказаў у выдыхаемым паветры 2,1 праміле алкаголю.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.