Ёсць пляцоўка, ёсць дыялог. Чарговай кропкай на дыялогавым маршруце райкама БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім райсавеце стала Ліпская сярэдняя школа

Хто, як ні моладзь, сёння павінен ярка праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, прапаноўваць, ініцыяваць, ствараць. У адкрытым дыялогу, які стаў класнай дыскусійнай пляцоўкай у юнакоў і дзяўчат, часта вырашаюцца спрэчныя пытанні, нараджаюцца ідэі і прапановы. Чарговай кропкай на дыялогавым маршруце райкама БРСМ і Маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім райсавеце стала  Ліпская сярэдняя школа.

Маладзёжны лідар раёна Яўгеній Сініла сустрэўся з навучэнцамі і ў канструктыўнай размове высветліў, чым сёння цікавіцца моладзь, што яе хвалюе і якую Беларусь жадаюць бачыць школьнікі. Немалаважны аспект – праекты, у якіх прапаноўвае прыняць удзел БРСМ, увогуле, чым сёння прываблівае моладзь гэта грамадскае аб’яднанне.
Ліпскія рабяты актыўныя і зацікаўленыя ў справах сваёй малой радзімы. Сярод прапаноў гучала іх жаданне прымаць удзел у спартыўных мерапрыемствах, што праводзіць райкам БРСМ.
Наступная дыскусійная пляцоўка запрашае да дыялогу 18 снежня. Сустрэча пройдзе пры райкаме БРСМ і закране пытанні дзяржаўнай падтрымкі маладых спецыялістаў.

Рыта КРАСАВІЦКАЯ.