В Ляховичском районе пока «Ситроен» стоял возле дома в него въехал «Пежо»
10 снежня ў восем гадзін раніцы ў вёсцы Сваятычы па вуліцы Арлоўскай вадзіцель паставіў аўтамабіль “Сітраен” каля дома. Праз нейкі час убачыў, што ў яго машыну ўрэзалася “Пежо” і паведаміў пра інцыдэнт у дзяжурную часць РАУС. Калі супрацоўнікі АДАІ прыбылі на месца аварыі, абодва вадзіцелі вырашылі разабрацца па еўрапратаколе. Як высветлілася, прычынай ДТЗ стала адцягненне ўвагі вадзіцеля ад дарогі.
Пацярпелы – ляхавічанін 1978 г.н., вінаваты ў ДТЗ – 42-гадовы жыхар вёскі Сваятычы.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.