Хто ў чарзе на праверку. На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 15 снежня размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю 15 снежня размешчаны план выбарачных праверак у Брэсцкай вобласці на першае паўгоддзе 2021 года.
У план уключана 484 праверкі 405 суб’ектаў гаспадарання. Адбор суб’ектаў для ўключэння ў планы выбарачных праверак праводзілі пятнаццаць кантралюючых (наглядных) органаў на падставе крытэрыяў ацэнкі ступені рызыкі. Гэтыя крытэрыі вызначаны кожным органам у адпаведнасці з методыкай фарміравання сістэмы ацэнкі ступені рызыкі, зацверджанай пастановай Савета Міністраў ад 22 студзеня 2018 года № 43. З інфармацыяй аб зацверджаных крытэрыях ацэнкі ступені рызыкі можна азнаёміцца на афіцыйных сайтах кантралюючых (наглядных) органаў.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі МНС –113 (23 працэнты ад агульнай колькасці), Мінпрацы і сацабароны – 96 (20 працэнтаў), Мінпрыроды – 53 (11 працэнтаў). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці дзевяць праверак.
Планы выбарачных праверак вобласці будуць абнаўляцца на сайце Камітэта дзяржкантролю штотыднёва па чацвяргах.
У план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўца па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадках выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.
КДК Брэстскай вобласці.